banner banner banner banner
Войти
Скачать книгу Танцавальны марафон
Текст
отзывы: 0 | рейтинг: 0

Танцавальны марафон

Язык: Русский
Тип: Текст
Год издания: 2001
Бесплатный фрагмент: a4.pdf a6.pdf epub fb2.zip fb3 ios.epub mobi.prc rtf.zip txt txt.zip
Танцавальны марафон
Виктор Правдин

Падзеi рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года y палацы генерал-губернатара г. Мiнска. Малады афiцэр ваенна-марскога флоту граф Сяргей Аляксандраy тайна ад бацькоy пакiдае баль i сустракаецца з каханай. Маладыя спяшаюцца y царкву, пасля вянчання вяртаюцца на баль i абвяшчаюць аб шлюбе. Для бацькоy Аляксандрава гэта стрэс, для астатнiх – навагоднi жарт… Аyтар праводзiць сваiх герояy праз падзеi рэвалюцыi 1917 года, ганеннi y 30-я гады, “пражскую вясну” 1968 года, развал Савецкага Саюза i, нарэшце, нашы днi.

Виктор Правдин

Танцавальны марафон

Бацьку Аляксандру Рыгоравiчу Праyдзiну прысвячаю

1

Завiруха цэлы тыдзень трымае перадсвяточны Мiнск у сваiх пякуча-халодных абдымках. Як састарэлая нявеста моцна трымае y руках маладога жанiха, так i яна, завiруха, з нейкiм шалёным свавольствам учапiлася y гарадскiя вулiцы i плошчы. Гурбы снегу паyсюль. Пранiзлiвы вецер адчувае сваю сiлу i,быццам гуляючы, перасоyвае гурбы з аднаго месца на iншае, засыпае вокны i дзверы y дамах, правяраючы iх на трываласць. А y падваротнях вецер спявае аднаму яму вядомую нудлiвую, журботную песню.

На Саборным пляцы iдзе падрыхтоyка да Новага года. Мiнскi губернатар, князь Вiктар Арыстархавiч Друцкi-Сакалiнскi, ладзiць баль.

Дзесяць барадатых дворнiкаy з рання да вечара ссоyваюць з пляца абрыдлы снег i, пазiраючы на хмарнае неба, лаюць непагадзь. Лаюць без злосцi, бо, як нi кiнь, а работа для iх звычайная i прыбытковая. Па-першае, князь абяцаy добра заплацiць, а па-другое, што не менш важна, штогадзiну хтосьцi з княжаскай чэлядзi выносiць кожнаму па добрай чарцы гарэлкi i няхiтрую закуску: сала з хлебам i салёным гурком.

У дзесяць гадзiн вечара пачалi з’язджацца госцi. Неяк разам з галоyных вулiц i шматлiкiх завулкаy пацягнулiся да губернатарскага дома санныя карэты, пратарахцела, пужаючы коней, машына, што невядома адкуль з’явiлася.

Генерал-губернатар, маладжавы i рухавы, апрануты y новы мундзiр, на якiм блiшчэлi розных памераy ордэны i крыжы, асабiста сустракаy гасцей. Але вось зайгралi музыкi-аркестранты, i ён цырымонна запрасiy на танец чарнявую прыгажуню y белай сукенцы, выйшаy на сярэдзiну вялiкай залы. Баль пачаyся. Цяпер сустракаy гасцей высачэзны, двухмятровы, напышлiвы дварэцкi. Ён усё радзей i радзей грукаy па падлозе вялiкiм палiраваным кiем з блiскучым набалдашнiкам i абвяшчаy тых, хто спазнiyся. Без чвэрцi дванаццаць вяшчальнiк грукнуy апошнi раз i грамавым басам абвясцiy:

– Граф i графiня Аляксандравы з сынам i дачкой.

Да пачатку новага 1910 года заставалася некалькi хвiлiн. У зале панавала цiшыня, толькi дзе-нiдзе дзынькала шкло. Усхваляваныя госцi, урачыста трымаючы y руках бакалы, чакалi. I вось забiлi званы: раз, другi… пяты… дванаццаты. Грымнулi стрэлы, i адразу неба засвяцiлася пурпурна-лiловым, белым, зялёным колерам. Зазвiнелi бакалы, зайграла музыка, баль працягваyся.

Граф Аляксандраy-малодшы не стрымаyся, паглядзеy на гадзiннiк: да прызначанай сустрэчы заставалася сорак хвiлiн. Ён скоса зiрнуy на бацьку, мацi, выпiy шампанскае i, не ведаючы, куды дзець бакал, пасунуyся да выхада. Малады граф трымаyся так, каб не прыцягваць увагу бацькоy, зрэшты, гэта было не так ужо i цяжка, а вось увагi маладых паненак ён, трыццацiгадовы прыгажун, пазбегнуць не змог.

– Граф, выпiце са мной… – дарогу yцекачу заступiла бялявая, пышнагрудая графiня Балотнiкава, сяброyка сястры, i, убачыyшы пусты бакал, крыкнула: – Эй, чалавек, шампанскага!..

Да iх хуценька падышоy апрануты y фрак афiцыянт у белых пальчатках i напоyнiy бакал.

– За што вып’ем, Сяргей Уладзiмiравiч? – выдыхнула Балотнiкава i, хiтнуyшыся, зрабiла крок, падышла да непрыстойнасцi блiзка.

Граф нiяк не адрагаваy. Ён узяy бакал i стрымана прамовiy:

– Вып’ем, Клаyдзiя Пятроyна, за тое, што i yсе, – за Новы год, – ён выпiy, паставiy бакал на разнос, якi трымаy манументальны афiцыянт, i, па-бацькоyску пацалаваyшы маладую графiню y лоб, хвiлiну падумаy i цiха на вуха прашаптаy: – Вам усяго толькi шаснаццаць…

Сяброyкi Балотнiкавай, якiя назiралi за гэтай сцэнай, пырснулi ад смеху, сама ж дзяyчына iмгненна зачырванелася. Але гэтага Аляксандраy ужо не бачыy, час прыспешваy, i ён, афiцэр ваенна-марскога флоту, статны i рашучы, не тоячыся, прытрымлiваючы рукой корцiк, крочыy да выхада. У вестыбюлi, пакуль апранаyся, чуy, як вастраносы чалавек у драпавым палiто, пiратэхнiк, па yсiм, iншаземец, скардзiyся дварэцкаму на салдат:

– Эти вшивы зольдат напились и всё перепутал… Говорю, стреляй зеленый – они стреляют белый… Что теперь скажет Виктор Аристархович?

На вулiцы yжо чакаy дзяншчык. Граф кiнуyся да вазнiцы, ускочыy у санi.

– Ганi, Сiдар! – крыкнуy ён. – Гэта мая ноч!..

Малады, чорны як смоль жарэбчык з белай плямай на лбе нецярплiва гарцаваy, перабiраючы тонкiмi нагамi, даyно чакаy, калi вазнiца паслабiць лейчыны. Ён з месца рвануy шырокай рыссю, i праз хвiлiну-другую святочна асветлены Саборны пляц растаy, растварыyся y снежнай начной цеменi.

– Не ззявай! – штохвiлiнна папераджальна крычаy вазнiца, хоць патрэбы y гэтым i не было.

Вулiцы y першыя хвiлiны новага года быццам вымерлi, гараджане толькi yселiся за святочныя сталы. Гэта праз гадзiну-другую яны y пошуках забаy павыкульваюцца на вулiцу, у гурбы снегу, вось тады i сапраyды «Не зявай!».

На yскрайку горада iх чакалi. Як толькi санi зраyнялiся, граф скочыy у снег, кiнуyся да вазка, у якiм уздымалася яму насустрач невялiкая постаць, захутаная y кажух.

– Лiзанька!.. – выдыхнуy граф, падхапiy на рукi каханую i моцна прыцiснуy да грудзей.

Яна падалася насустрач, абвiла шыю рукамi, аддана зашаптала:

– Цяпер я без астатку твая… Рабi што хочаш… Звароту назад няма.

– Мы вернемся, яшчэ як вернемся! – запярэчыy граф i моцна пацалаваy каханую.

Яшчэ да першых пеyняy граф Сяргей Уладзiмiравiч Аляксандраy вярнуyся на баль да генерал-губернатара. Гульба была y самым разгары, i граф папрасiy дварэцкага перапынiць на хвiлiну музыку i аб’явiць пра ягоны прыход. Расчырванелы двухметровы дзяцюк, пачуyшы просьбу, ажно перажагнаyся, замахаy рукамi:

– Што Вы, граф! Мяне за гэта з працы звольняць. Па загадзе генерал-губернатара я да канца баля павiнен быць цвярозым. Я не вораг сабе, каб лезцi на людзi з такой мордай…

– Там усе такiя, – кiyнуy Аляксандраy на yваходныя дзверы. – А каб цябе, быка гэткага, звалiць, начовак гарэлкi мала.

Але не словы графа пераканалi дварэцкага, а некалькi храбусткiх паперак, якiя ён атрымаy ад Аляксандрава. Пасля гэтага дварэцкi падабраyся, прычасаy грэбенем i без таго прылiзаныя валасы i, узяyшы кiй, адчынiy дзверы y гасцёyню, падаy знак аркестрантам. Музыка сцiхла, а разам з ёй гамана i танцы. Усе прысутныя, хто здзiyлена, хто са злосцю, павярнулi галовы да балкона, дзе месцiлiся музыкi. Дварэцкi стукнуy кiем i гучна, надрыyна крыкнуy:

– Граф Сяргей Уладзiмiравiч i графiня Лiзавета Iванаyна Аляксандравы!..

Цяпер прысутныя запытальна глядзелi на маладых, некаторыя нават знялi маскi. Усе чакалi, што гэта нейкi загадзя падрыхтаваны сюрпрыз, i зараз Вiктар Арыстархавiч Друцкi-Сакалiнскi нешта скажа. Губернатар толькi пацiснуy плячыма, перавёy позiрк на аркестрантаy, i дырыжор адразу yзмахнуy рукамi. Але перш чым зайграла музыка, натужлiвы, хрыпаты бас, якi належаy старому графу Аляксандраву, праракатаy:

– Пазбаyляю спадчыны…

Грымнуy вальс «На сопках Манчжурыi». Малады граф Аляксандраy шчаслiва yсмiхнуyся, пацалаваy руку сваёй абраннiцы, запрасiy танчыць. Вочы маладых палахалi радасцю i шчасцем. Яны наперад ведалi, якое рашэнне прыме стары граф, i yсё ж зрабiлi свой выбар.

2

Начальнiку Докшыцкага РАУС

Вiцебскай вобласцi

маёру мiлiцыi Кiсценю Б. А.

РАПАРТ

Паведамляю, што шостага чэрвеня 199… года да мяне звярнуyся з вуснай заявай жыхар мястэчка Бягомль Сiyцоy Казiмiр Пятровiч. Ён паведамiy, што на дзевяноста восьмым кiламетры шашы Мiнск – Вiцебск у лесе, прыблiзна y ста метрах ад дарогi, стаiць машына МАЗ з прычэпам «фура». У грамадзянiна Сiyцова склалася yражанне, што гэтая машына кiнутая, але y кузаве хтосьцi ёсць, бо чуецца нейкае драпанне i стогны.

У той жа дзень я сумесна з заяyнiкам выбыy на дзевяноста восьмы кiламетр вышэй пазначанай шашы для высвятлення абставiн на месцы. У лясным масiве i сапраyды стаяy МАЗ, дзяржаyны нумар 11–09 МП, машына-фура з металiчным кузавам. Словы Сiyцова пацвердзiлiся: у зачыненым кузаве быy чалавек, як потым высветлiлася, Шапавалаy Iван Мiкалаевiч – шафёр гэтай машыны. Ён патлумачыy, што вяртаецца з рэйсу i двое сутак таму спынiyся на начоyку. У кабiне было горача, i Шапавалаy вырашыy заначаваць у кузаве. Замкi на фуры зачынялiся i адчынялiся толькi з аднаго боку – з вулiцы, i выпадкова зашчоyкнулiся. Шафёр стаy змушаным палонным сваёй машыны. Гэтае затачэнне, са слоy Шапавалава, доyжылася двое сутак. Расказ Шапавалава выклiкае сумненнi – у праyдзiвасць цяжка паверыць. Па-першае, таму што шафёр быy абсалютна голы, нават без сподняга, па-другое, пусты прычэп аказаyся непадрыхтаваным да начоyкi. Асабiстыя рэчы Шапавалава, роyна як i нацельная бязiзна, матрац, дзве прасцiны, па-душка, коyдра, ляжалi y кабiне. Дакументы, грошы былi на месцы, таму версiя магчымага крадзяжу цi рабавання адхiлена i не разглядалася. Фiзiчных пашкоджанняy на целе вадзiцеля не выяyлена. Ад Шапавалава паступiла заява, у якой ён просiць нiякага разбiрацельства не праводзiць, бо вiнаватым у недарэчным здарэннi лiчыць сябе.

Улiчваючы вышэй пазначанае, лiчу неабходным:

1. Разбiрацельства па факце заяy Сiyцова i Шапавалава спынiць.

2. У мэтах недапушчэння y далейшым падобных выпадкаy паведамiць кiраyнiцтву аyтакалоны нумар пяць горада Мiнска аб здарэннi i папярэдзiць, што далёкiя рэйсы павiнны забяспечвацца двума вадзiцелямi.

Старэйшы yчастковы iнспектар

Докшыцкага РАУС

маёр мiлiцыi Папруга Г. Б.

3

Горад Мiнск, парк Чалюскiнцаy, танцавальная зала, клуб «Каму за трыццаць»… Музыка тут паyсюль, яна жыве y гэтым прыземiстым будынку, у вершалiнах стромкiх сосен, бяроз i лапушыстых каштанаy, у чортавым коле i атракцыёне «Халi-галi». Дыхае «Лавандай» танцавальная зала, танчыць паветра, набрынялае пахам чалавечых целаy i серабрыстым пылам. Скрылёк белай тынкоyкi адарваyся ад столi i няспешна плануе, кружыцца y нейкiм сваiм адмысловым танцы. Лёгкая лесвiца на другi паверх выструнiлася насустрач, расставiла рукi-поручнi: вось-вось яны падхопяць кагосьцi з прысутных i закарагодзяць у iмклiвым вальсе. Танцуюць усе i yсё. Нават вартавыя, чорныя маyклiвыя краты, якiя ахоyваюць гардэроб, прыцэньваючыся, пазiраюць наyкол, у iх уласная песня, свой «метал»…

Не стамiла прысутных двухгадзiнная дыскатэка, чаканнем свецяцца вочы мужчын i прыгажунь-жанчын, пазiрае на гадзiннiк рухавая вядучая… Да канца вечарыны застаецца пятнаццаць хвiлiн, i нарэшце гучыць узнёслае, доyгачаканае: «А цяпер – танцавальны ма-ра-фон…» Пад гучны выбух «Ура!» гасне святло, i праз хвiлiну-другую рознакаля-ровыя пражэктары, iмклiвымi промнямi рассякаючы паветра, свярдзёлкамi yпiваюцца y вялiкi шар пад столлю залы, i ён няyлоyна пачынае круцiцца, набiраць хуткасць. Сотнi, тысячы рознакаляровых адбiткаy ад маленькiх квадрацiкаy-люстэркаy, якiмi аблеплены шар, iмгненна замiтусiлiся yсiмi колерамi вясёлкi, пабеглi па сценах, столi, людзях… І зала змянiлася, быццам пабольшала, сцены i столь не могуць стрымаць узнёслых пачуццяy, прагi кахання. Лунае танга, «Лаванда», вальс, полька i нарэшце – нясцерпная, пякучая «Цыганачка»… Па-сапраyднаму ажывае стары парк. Дрэвы, будынiны, птушкi, людзi – усё быццам злiваецца y адно, i цяпер толькi музыка валадарыць iмi.

I раптам гэты танцавальны экстаз расколвае iстэрычны жаночы крык… Пасярэдзiне залы замiтусiлiся людзi, там ужо не танцуюць, хтосьцi штурхае натоyп – стварае большы круг. Хвiлiна-другая, i вопытная вядучая, прадчуваючы нядобрае, выключае музыку, спыняе марафон.

Пасярэдзiне танцавальнай пляцоyкi на падлозе, раскiнуyшы рукi, ляжыць чалавек. Цыбатыя ногi y блiскучых лакiраваных чаравiках з вострымi насамi сагнутыя y каленях, i здаецца, мужчына выбраyся y круг, каб пайсцi yпрысядку, ды так i застыy. Вочы yжо нежывыя, на вуснах – сумнавата-горкая yсмешка. Мабыць, апошняе, што чалавек бачыy, – гэта люстэркавы шар пад столлю, якi працягвае шалёна круцiцца. Люстэркавыя зайчыкi скачуць у вачах нябожчыка, мiтусяцца на твары, мiльгаюць у яшчэ не астылых кроплях поту.

4

Падпалкоyнiк мiлiцыi Мiкулiч з падкрэсленай цiкавасцю слухаy лейтэнанта Хмару, наваспечанага следчага, якi, хвалюючыся, але даволi yпэyнена, сам сябе прадстаyляy будучаму начальству. Мiкулiч, уважлiва прачытаyшы прадпiсанне, у якiм значылася, што Хмара скончыy Акадэмiю мiлiцыi i для далейшага праходжання службы накiроyваецца y следчы камiтэт Першамайскага РАУС горада Мiнска, прыдзiрлiва агледзеy лейтэнанта. Доyгi, цыбаты, трошкi сутулы, Хмара выглядаy разгубленым: што нi кажы, а ён трапiy да самога Мiкулiча, пра якога y акадэмii ходзяць легенды, як пра лепшага i незвычайнага следчага рэспублiкi.

Нечакана позiрк падпалкоyнiка зачапiyся за белыя шкарпэткi, якiя настырна лезлi y вочы з-пад караткаватых лейтэнантавых штаноy.

Другие книги автора:

Популярные книги