banner banner banner banner
Войти
Скачать книгу Эксгумацыя
Текст
отзывы: 0 | рейтинг: 0

Эксгумацыя

Язык: Русский
Тип: Текст
Год издания: 1997
Бесплатный фрагмент: a4.pdf a6.pdf epub fb2.zip fb3 ios.epub mobi.prc rtf.zip txt txt.zip
Эксгумацыя
Виктор Правдин

Повесть написана в замечательном приключенческом жанре. Читатель вместе со следователем Смоляком пройдет через лабиринт интриг и предательств, узнает цену человеческой жизни и власти золота, окунётся в бурлящий котел страстей. Для широкого круга читателей.

Виктор Правдин

Эксгумацыя

1

Лета было y самым разгары. Дзённая лiпеньская спёка цяжкiм, даyкiм смогам ахiнула, сцiснула, быццам абцугамi, двухмiльённы горад i вось ужо месяц трымае яго y напружаным чаканнi – чаканнi дажджу. Здаецца, што асфальт на вулiцах плавiцца, ператвараецца y пластылiн, i ад яго yвачавiдкi, паволi цягнецца yгору цяжкае, гарачае, прыкра-горкае паветра, якое завiсае над гмахамi дамоy, ствараючы вялiзны яйкападобны панцыр. I нават ноч не прыносiць прахалоды, а слабенькi начны вятрыска, як нi стараецца, не можа прабiцца да гарадскiх вулiц. Жыццё, здаецца, замарудзiлася. Трава yздоyж тратуараy i y невялiкiх скверах ды парках звяла, а найбольш сонечнымi месцамi заyчасна жоyкне i сохне. Дрэвы таксама yмомант знiякавелi, лiстота звiсае скручанымi ледзяшамi i немагчыма каля iх знайсцi i лапiка ценю, каб перадыхнуць, схавацца ад прамянiстага, бязлiтасна-гарачага сонца. Разамлелыя людскiя чэргi толькi i yбачыш каля кiёскаy, дзе прадаюць марожанае. А вось заyсёды крыклiва-гаманкiя аматары пенiстага пiва не здрадзiлi любiмаму пiтву, а толькi пакiнулi абгароджаную каля кiёска пляцоyку з трыма круглымi бруднымi сталамi i сцiшана месцяцца yздоyж сцяны жылога дома, дзе яшчэ крыху ёсць цень.

У адзiнае вакно кабiнета старшага следчага пракуратуры Васiля Мiкалаевiча Смаляка сонца зазiрае yранку yсяго на якую гадзiну, i следчаму заyсёды яго не хапае. Нават гэтымi спякотнымi днямi, калi чырвоны слупок на тэрмометры перакулiy за дваццаць пяць градусаy i настойлiва падкрадаyся да адзнакi трыццаць, следчы, не задумваючыся, змянiy бы свой пакой на той, дзе многа сонца i цяпла. Смаляк быy невысокi, але, як кажуць, чалавек шырокай косцi, рухавы, а выразныя шэра-сiнiя вочы пазiраюць з-пад чорных вузкiх броваy спагадлiва i шчыра. Яму было трыццаць пяць гадоy, хоць выглядаy ён на yсе сорак. Заyчасная сiвiзна, глыбокiя, не па гадах, зморшчыны каля вачэй, па yсiм, ад таго, што саромеyся насiць акуляры, на лбе i y куточках рота старылi, асаблiва калi следчы быy нечым заклапочаны. У гэтыя хвiлiны ён меy хваравiты, пакутнiцкi выгляд. I наадварот, калi yсмiхаyся, ад хваравiтасцi не заставалася i знаку, твар свяцiyся непадробнай шчырасцю, нейкiм унутраным святлом, i Смаляк маладзеy на добры дзесятак гадоy. Характар меy лагодны, спагадлiвы, не ачарсцвеy за час работы y пракуратуры, але, калi трэба было, мог пастаяць, i не толькi за сябе. Мо якраз праз гэта i цягнулiся да яго людзi, давяралi асабiстае, самае iнтымнае, пра што нават на споведзi не кожны прызнаецца.

Смаляк, блiзарука прыжмурыyшыся, хуткiм размашыстым почыркам пiсаy чарнавы варыянт лiста, адказваy на скаргу, па якой праводзiy праверку. У гэты момант у дзверы рэзка пастукалi, i не паспеy следчы yзняць галаву, як у кабiнет уварвалася Люся, сакратарка пракуратуры.

– Васiль Мiкалаевiч, Вас на «кавёр» да шэфа! – адным духам выпалiла дзяyчына, бы стрэлiла з кулямёта, i гэтак жа iмклiва знiкла, пакiнуyшы пасля сябе пах прыемных французскiх духоy.

«Вось гарэза!» – усмiхнуyся следчы i, няспешна перачытаyшы напiсанае, затушыy недакурак у адмысловай важкай попельнiцы, зробленай у выглядзе змяiнай галавы. Хаваючы паперы y стол, Смаляк усё ж зажурыyся, бо на выхадныя планаваy паехаць з жонкай i сынам на возера. А што, калi Кучкун памяняy графiк дзяжурства? Такое часцяком здараецца, падчас летнiх адпачынкаy людзей не хапае.

Калi Смаляк увайшоy у кабiнет да пракурора, Сяргей Сяргеевiч Кучкун нешта iмпэтна даводзiy па тэлефоне нябачнаму субяседнiку: «…Не, так будзе няправiльна, прынятае рашэнне супярэчыць закону…» Убачыyшы следчага, ён кiyнуy галавой на крэсла, запрашаючы прысесцi, i, падпiхнуyшы яму шэрую папку, завязаную чорнымi матузкамi, прыкрыy далонню тэлефонную трубку:

– Васiль, пакуль я пагавару, прачытай скаргу, якая ляжыць у папцы.

Кучкун быy высокi, хударлявы, крыху сутулы пяцiдзесяцiгадовы мужчына. Шэрыя вочкi-калючкi, сiвыя, кароткiя, стрыжаныя пад вожыка валасы, якiя пагрозлiва тырчалi y розныя бакi, i асаблiва строгi пракурорскi мундзiр, з якiм Кучкун не расставаyся нават у сёлетнюю трыццацiградусную спёку, надавалi яму выгляд жорсткага, непахiснага чалавека, прынцыповага законнiка. Але гэта было толькi першае yражанне, якое ён даволi артыстычна ствараy аб сабе y людзей, з якiмi сустракаyся yпершыню. На самай справе Кучкун быy чалавекам настрою з падначаленымi i пракурорам-аднадумцам з вышэйшым начальствам.

Зразумеyшы, што y выхадныя ён будзе вудзiць рыбу на Вячы, Смаляк паспакайнеy, усмiхнуyся.

– Ты што смяешся? – зноy паклаyшы далонь на трубку, узвысiy голас пракурор. – Ты перш прачытай, а yжо смяяцца будзем потым… Прабачце, Iван Пятровiч, гэта я не Вам, – спахапiyся Кучкун i, апраyдваючыся, удакладнiy: – Тут у мяне са следчым праблемы… Кажаце, Федарэнка Вас падтрымлiвае? Калi так, то i я не супроць, толькi трэба yсё дэталёва абмазгаваць…

Смаляк, не зважаючы на парады Кучкуна, узяy у рукi папку i адразу пазнаy справу Альховiка, па якой ён два месяцы таму праводзiy праверку. Следчы спрабаваy успомнiць хоць якую-небудзь дробязь, з-за якой начальства магло б засумнявацца y правiльнасцi пастановы, што адмаyляла yзбуджэнне крымiнальнай справы, i не знаходзiy: юрыдычна yсё было правiльна. Прычынай праверкi было ананiмнае пiсьмо, у якiм сцвярджалася, што Альховiк памёр не сваёй смерцю, i прыводзiлiся даволi пераканаyчыя доказы. Ананiмшчык абвiнавачваy Вярбiцкую Таццяну Фёдараyну, якая даглядала старога, сцвярджаy, што толькi y яе была прычына адправiць Альховiка на той свет. Далей узгадвалася завяшчанне, якое пацярпелы за тыдзень да смерцi змянiy на карысць Вярбiцкай, i менавiта гэтым падпiсаy сабе смяротны прысуд. Азнаёмiyшыся з першым завяшчаннем i дапытаyшы двух братоy Шчэрбаy, якiя павiнны былi yнаследаваць усю маёмасць нябожчыка, Смаляк ужо дакладна ведаy, што ананiмка напiсана iмi, хоць яны катэгарычна гэта адмаyлялi. Сваiх дзяцей y Альховiка не было, усёй раднi – толькi Шчэрбы, пляменнiкi жонкi, памерлай пяць гадоy таму назад. Пасля смерцi цёткi пэyны час Шчэрбы клапацiлiся пра дзядзьку, дапамагалi яму, але, калi стары склаy завяшчанне i адпiсаy пляменнiкам дом у прыватным сектары, машыну, дачу i астатнюю маёмасць, на яго забылiся, быццам ужо i не жыy. Вось у гэты час i з’явiлася Вярбiцкая, якая yвесь хатнi клопат узвалiла на свае плечы.

Смаляк перагарнуy дробна спiсаныя, як яму падалося, дрыжачай рукой старонкi скаргi i зноy падумаy пра Шчэрбаy. Ён быy перакананы, што скардзiлiся яны, але, каб праверыць сябе, зiрнуy на подпiсы i задаволена yсмiхнуyся: так яно i было.

Кучкун скончыy телефонную размову i, засяроджана думаючы пра нешта сваё, прыжмурыyшы вочы, смалiy чорную, адпалiраваную да бляску курыцельную люльку. На ягоны жаyтаваты, жорсткi твар лёг цень заклапочанасцi, усхваляванай нервознасцi. На стале натужлiва гудзеy вялiзны, магутны, дваццацiгадовай даyнасцi вентылятар, прапелер якога паволi паварочваyся то yправа, то yлева, быццам вяртлявая маладзiца перад люстэркам. Фiранкi на вокнах матлялiся i хлопалi, бы ветразi, штучны, але прыемны вятрыска халадзiy твар, i гарачыня сапраyды адступала.

Смаляк дачытаy скаргу, яшчэ раз перагарнуy старонкi i прагледзеy месцы, пазначаныя чырвоным алоyкам. Следчы зiрнуy на пракурора, iх вочы сустрэлiся.

– Што скажаш? – нецярплiва спытаy Кучкун, у вачах яго мiльгануy нядобры агеньчык.

Смаляк моyчкi, няспешна паклаy скаргу y папку. Ён разумеy Кучкуна i не мог пагадзiцца з ягонай усхваляванасцю.

– Вы хоць разумееце, што, калi скарга пацвердзiцца, да нас прымуць меры!.. – пракурор устаy з-за стала, некалькi разоy запар смактануy люльку i, зразумеyшы, што яна патухла, кiнуy на стол. – Васiль Мiкалаевiч, чаму Вы, атрымаyшы першую скаргу, не правялi экспертызу? Чаму адхiлiлi версiю забойства? Вось i вынiк: пракуратура горада адмянiла вынесеную Вамi пастанову.

Смаляк маyчаy, бо добра ведаy свайго непасрэднага начальнiка: Кучкун спярша можа сарвацца нават на крык, распальваецца больш за yсё сам, пыхкае, як самавар, а калi выгаварыцца, як кажуць, выпусцiць пару, вось тады i пачнецца сур’ёзная гаворка. Так яно адбылося i на гэты раз. Не прайшло i хвiлiны, а Кучкун ужо гаварыy пра iншыя справы, якiх Смаляк нават i не расследаваy, крычаy, што яго yвесь час наyмысна падстаyляюць, абы не даць дарабiць да пенсii. Але, калi размова пайшла пра рамонт будынка пракуратуры, пра камп’ютары, паперу, ручкi, ён раптам на паyслове змоyк, неяк вiнавата паглядзеy на Смаляка. У пакоi yсталявалася цiшыня, i толькi стары вентылятар натужлiва i бесперапынна рабiy сваю справу. Кучкун падхапiy са стала сваю люльку, чыркануy запалкай i, прысмальваючы, хуценька запыхкаy.

Пасля iмпэтнага маналога пракурор колькi часу маyчаy, вiдавочна, чакаючы ад Смаляка апраyданняy, але следчы быy упэyнены y сваёй праваце i не лiчыy патрэбным даказваць ужо даказанае. Першы парушыy маyчанне Кучкун:

– Гэтая скарга сама па сабе нiчога не значыць, але y мяне yжо тры разы цiкавiлiся, як iдзе расследаванне.

Смаляк адарваyся ад папер i зацiкаyлена паглядзеy на пракурора. Кучкун шматзначна тыцнуy пальцам угору.

– I не толькi з гарадской пракуратуры, – стомлена зазначыy ён. – А справа звычайная, выедзенага яйка не вартая. Родзiчы нябожчыка yчапiлiся y спадчыну i не могуць падзялiць. Магла б i мiлiцыя разабрацца… – пракурор цяжка yздыхнуy i, унiкаючы глядзець Смаляку y вочы, дадаy: – З табой згодзен, пастанова вынесена правiльна, але трэба дапрацаваць. Гэта загад.

Смаляк зразумеy, што размова скончана, узяy са стала папку са справай Альховiка i, так, не сказаyшы нiводнага слова падчас размовы, пакiнуy кабiнет начальнiка.

2

Смаляк у дэталях памятаy першую сустрэчу з Вярбiцкай, якая пакiнула аб сабе прыемнае yражанне. Цiхмяная, добра складзеная брунетка трыццацi пяцi гадоy, шчыра, iншы раз нават наiyна адказвала на пытаннi следчага, а калi прыгадвала Альховiка, прыкладвала насоyку да вiльготных вачэй i паспешлiва жагналася на пусты кут, жадаючы памерламу царства нябеснага. Жыла яна са старымi бацькамi i двума сынамi-пагодкамi, трынаццацi i дванаццацi гадоy, у невялiкай двухпакаёвай кватэры-хрушчоyцы. Дзяцей гадавала адна i зразумела было, чаго яна бралася за yсялякую работу. У душы Смаляк быy задаволены i yхваляy нябожчыка Альховiка за тое, што змянiy завяшчанне на карысць Вярбiцкай i яе дзяцей.

А другой гадзiне Смаляк выйшаy з метро i няспешна падаyся па вулiцы Валгаградскай у прыватны сектар, уяyляючы, як заyтра паедзе з сынам i жонкай на возера. Можна было праехаць некалькi прыпынкаy, але парыцца y душным, прагорклым аyтобусе не было анiякага жадання, i ён пашыбаваy па шматлiкiх пыльных вулачках прыватнага сектара. Праз трыццаць хвiлiн скiнуy клямку на скасавураных, абшарпаных веснiчках, калiсьцi пафарбаваных у зялёны колер, i трапiy у панадворак. Адразу кiнулася y вочы, што тут нiхто не жыве. Тры вакны сумна глядзелi на вулiцу зачыненымi аканiцамi, а чацвёртае, кутняе, ды невялiчкiя вакенцы на верандзе былi крыж-накрыж забiты негабляванымi дошкамi. Дзверы вартаваy вялiзны, руды ад iржы замок, а на ледзь прыкметнай сцяжынцы валялiся ссохлыя яловыя галiнкi, па yсiм вiдаць, не прыбраныя з дня пахавання Альховiка. Смаляк зiрнуy на гадзiннiк, прыкiнуy, колькi часу ехаць назад, у пракуратуру, i пашкадаваy марна патрачаныя дзве гадзiны. Ён хацеy ужо вяртацца y веснiцы, але y гэты момант за хатай, у глыбiнi гародчыка нешта зашамацела, пачулiся прыглушаныя галасы:

– Iдзi сюды, тут ажно абсыпана…

– I y мяне поyна…

Смаляк зацiкавiyся i наyпрасткi па высокай, ледзь не да калена, траве пайшоy на галасы. Калi завярнуy за блiжэйшы вугал, пад нагамi зазвiнела бiтае шкло, i адразу галасы сцiхлi. З кустоy данеслася шамаценне, тупат ног: нехта задаваy лататы з абсыпанага спелымi буйнымi ягадамi малiннiку. Праз нейкi час у суседняй хаце не дужа моцна бразнулi дзверы. Смаляк усмiхнуyся, набраy жменю сакавiтых ягад i кiнуy у рот. Малiны, набрынялыя салодкiм пахучым сокам, прыемным халадком раставалi на языку, наталялi смагу. «Пiльныя суседзi не дадуць прапасцi yраджаю», – падумаy следчы i абвёy позiркам агарод, на якiм, акрамя малiннiку, цягнулася да сонца толькi крапiва. Смаляк азiрнуyся, пашукаy вачыма блiжэйшы шлях да вулiцы, але гарэзлiвая думка падштурхнула да плота, за якiм знiклi yцекачы.

Едучы сюды, следчы вырашыy спярша сустрэцца з Вярбiцкай, а yжо потым апытваць астатнiх. Смаляк вагаyся, стоячы каля зламанага плота, да якога y абодва бакi бегла добра-такi yтаптаная сцяжынка, але цiкаyнасць узяла верх, i ён пераскочыy у суседнi гарод, зрабiy некалькi крокаy да будынiны, абмiнуy вялiзны куст парэчак i аслупянеy ад нечаканасцi: невядома адкуль перад iм узнiкла агромнiстая чорная аyчарка. У яе на хрыбецiне yздыбiлася поyсць, агнiстыя вочы iскрылiся злосцю, вялiкiя белыя iклы блiшчэлi y чорнай зяпе, пагражаючы yчапiцца y няпрошанага госця. Смаляк знерухомеy i з на-дзеяй паглядзеy на вокны, чакаючы паратунку ад гаспадароy, але нiкога за фiранкамi не yбачыy. Ён пераступiy з нагi на нагу, i аyчарка iмгненна адрэагавала: злосна гыркнула, нацялася, бы струна, прысела на лапах-спружынах, вось-вось кiнецца.

– Ты добры вартаyнiк, маладзец! – зразумеyшы, што нiхто яму не дапаможа, а гэты звер не дасць i кроку зрабiць, загаварыy з сабакам Смаляк. – Ведаеш сваю справу, толькi я не злодзей…

Аyчарка y адказ глуха забрахала, але yжо не так злосна, быццам зразумеyшы сказанае. У гэты момант фiранкi y крайнiм вакне варухнулiся i следчы yбачыy праз цюль сiлуэт жанчыны, якая, цiкуючы за iм, тварам прыпала да шкла. Смаляк з палёгкай уздыхнуy, прадчуваючы хуткае збаyленне ад небяспечнай апекi, але жанчына не спяшалася на дапамогу, яму нават здалося, што яна смяецца. Следчы хацеy махнуць гаспадынi рукой, – толькi варухнуyся, як аyчарка натапырыла вушы i ашчэрылася.

– Пальма, фу! – на сцяжынцы з’явiлася бялёсае, кiрпаносае дзяyчо гадоy дзесяцi y лёгкай жаyтаватай сукенцы. – Пальма, марш на месца! – ссунуyшы да пераносся бровы, строга камандавала маленькая гаспадыня.

Аyчарка нехаця азiрнулася, ледзь прыкметна матлянула доyгiм, як палка, хвастом, але не скранулася з месца.

– Каму сказана, марш у будку! – пiсклява крыкнула дзяyчынка i падняла з зямлi таyставаты дубчык. Толькi цяпер, убачыyшы y руках гаспадынi дубец, Пальма павярнулася i нехаця пасунулася прэч, зласлiва азiраючыся на Смаляка. Сiлуэт у вакне знiк, бразнулi дзверы, i з-за хаты шустра вынырнула невялiкага расточку, худзенькая, высахлая, бы яблык, якi перазiмаваy на дрэве, старая. Яна прыдзiрлiва агледзела следчага, у насцярожаных, глыбока запалых, выцвiлых вачах заiскрылiся хiтраватыя агеньчыкi, зморшчаныя вусны кранула непрыхаваная yсмешка.

– Ну што, алкаш, папаyся? Малiнай ласаваyся цi гуркi на закусь спёр? – прашамкала бяззубым ротам старая i, азiрнуyшыся на дзяyчынку, крыкнула: – Кацька, трымай Пальму напагатове, здадзiм злодзея y мiлiцыю…

Толькi цяпер Смаляк пазнаy суседку Альховiка. У першую сустрэчу, два месяцы таму, яна выглядала i паводзiла сябе зусiм iнакш: на пытаннi адказвала блытана, неyпапад, была чымсьцi заклапочаная i штохвiлiнна скардзiлася на ламоты y касцях, дрэнны слых i благую памяць. Цяпер перад iм стаяла шустрая i задзiрыстая жанчына, куды падзеyся радыкулiт, няма y руках крывулiстай кавенькi, на якую тады старая спадзявалася больш, чым на yласныя ногi.

– Калi я не памыляюся, Вы – Казiмiра Францаyна Шашок, – прыгадаy прозвiшча старой Смаляк i, выцягваючы з кiшэнi пасведчанне, прадставiyся: – А я, можа памятаеце, следчы пракуратуры Смаляк. Мяркую, сабаку трэба прывязаць i мiлiцыю турбаваць не будзем.

Гаспадыня нават не зiрнула на дакумент, а падалася yперад i, уважлiва вывучаючы няпрошанага госця, дакранулася да ягонай скураной папкi з паперамi. У гэты момант твар яе прасвятлеy, i Смаляк зразумеy, што яго пазналi.

– От цяпер прыпамiнаю, – расцягваючы словы, замiтусiлася старая, крутнуyшыся да дзяyчынкi, нешта прашаптала ёй на вуха i, ухапiyшы сабаку за ашыйнiк, павяла за хату. – Праходзьце, таварышок начальнiчак, госцем будзеце, – хiтравата пазiраючы на следчага, крыкнула гаспадыня i забразгатала ланцугом, прывязваючы сабаку каля будкi. – А мы з унучкай ягады збiралi, як чуем – Пальма апанавала некага чужога. Сучка добрая, свой хлеб зарабляе, – пяшчотна нахвальвала сабаку бабуля. —Памятаю, летась злодзеi yлезлi y сад, дык не брахала, пакуль яны вiшнi латашылi, а калi набралi паyнюткае вядзерца, яна тут як тут. I Вас не адпусцiла б… Калi да нас, дык заходзьце.

– Я да вашай суседкi Вярбiцкай, – паспяшаyся патлумачыць свой вiзiт Смаляк, – толькi y хаце нiхто не жыве. Не зразумела. Мо Вы што ведаеце?

– Усё ясна, як божы дзень, – сядаючы на прытуленую да высакаватай слiвы лаву, чамусьцi зласлiва буркнула Казiмiра Шашок. – Чула, судзiцца яна за хату з Альховiкавымi пляменнiкамi.

– А я Вас ледзь пазнаy, – сядаючы побач, дабрадушна прагаварыy Смаляк. – Памаладзелi гадоy на дзесяць…

– Дасць бог, пажыву, – унiкаючы глядзець на следчага, стрымана адказала тая i yжо непрыязна дадала: – Вы задавайце вашыя пытаннi, бо мне yнучку трэба кармiць.

Смаляк адразу адчуy гэтую змену настрою, калi размова зайшла пра Вярбiцкую. Нават знешне жанчына выглядала заклапочанай i напружанай, у вачах ужо не было ранейшай задзiрыстай смяшлiвасцi.

– Казiмiра Францаyна, – афiцыйна прагаварыy следчы, – вось Вы прыгадалi Шчэрбаy…

– А хто гэта? – запытальна yскiнулiся на Смаляка хiтраватыя вочы кабеты.

– Ну як жа, гэта ж пляменнiкi Вашага суседа-нябожчыка, – стрымана, прадчуваючы, што шчырай размовы не атрымаецца, зазначыy Смаляк.

– Вам лепей знаць, мне што за дзела? – насцярожана адказала Шашок i, крыху памаyчаyшы, працягвала: – Ужо пасля смерцi суседа yвалiлiся yтрох у хату, дык пузатых Альховiкавых пляменнiкаy пазнала, а вось трэцi напужаy. Вяртлявы, насаты, усё мiтусiyся, мянцiy языком, бы памялом, ды вочкамi так i шастаy, так i шастаy, грэшнай справай, падумала, цi не злодзей? Ажно адвакатам аказаyся.

Старая замаyчала, азiрнулася, некага шукаючы, i, убачыyшы yнучку, якая стаяла зводдаль i yважлiва прыслухоyвалася да iх размовы, гукнула:

– Кацярына, iдзi абяры парэчкавы куст, што ля агурэчнага парнiка.

– А якая патрэба прывяла iх да Вас? – паспешлiва пацiкавiyся Смаляк, шкадуючы, што гаспадыня перапынiла yспамiн.

– Iх i Вярбiцкую турбавала адно – тастамент.

– А Вы не маглi б расказаць падрабязней? – настойлiва дапытваyся следчы, якому раптам здалося, што старая вагаецца, вырашае, расказваць усё, што ведае, цi, як падчас першай сустрэчы, прамаyчаць, спаслаyшыся на старасць i склероз. – Справа звычайная, жыццёвая, – падбухторваy ён, – не могуць людзi спадчыну падзялiць, вось i пiшуць, а мы разбiрайся, быццам iншых спраy няма. Зноy прыйдзецца Вас выклiкаць у пракуратуру.

– Я вось што скажу, – крыyдлiва загундосiла старая, – пiшыце цяперака, бо не пайду y вашыя кабiнеты, хворая я, калi трэба, i доктар пацвердзiць.

Другие книги автора:

Популярные книги